Ёвэры Мусэвэні
угандзкі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёвэры Кагута Мусэвэні (па-ангельску: Yoweri Kaguta Museveni; нар. 15 верасьня 1944) — кіраўнік Уганды з 26 студзеня 1986 року. Захапіў уладу ў выніку грамадзянскай вайны[3], якую распачаў пасьля паразы на выбарах 1980 року[4]. У канфлікце загінулі больш за 100 000 чалавек, але Мусэвэні дабіўся зрынаньня Мілтана Аботэ.
Ёвэры Мусэвэні | |
9 ліпеня 1990 — 3 чэрвеня 1991 | |
Папярэднік | Хосьні Мубарак |
Наступнік | Ібрагім Бабангіда[d] |
23 лістапада 2007 — 27 лістапада 2009 | |
Папярэднік | Лорэнс Гонзі |
Наступнік | Патрык Манінг[d] |
з 29 студзеня 1986 | |
Папярэднік | Тыта Акела[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 верасьня 1944(1944-09-15) (79 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Джанэт Мусэвэйні[d][2] |
Дзеці: | Мугузі Кайнэругаба[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Кіраваньне Мусэвэні называюць канкурэнтным аўтарытарызмам[5] або нелібэральнай дэмакратыяй[6]. Ніводныя з выбараў пасьля 1986 року не было прызнаныя вольнымі і празрыстымі[7]. За гэты тэрмін Ёвэры Мусэвэні падпадаркаваў прэсу[8][9][10], уцягнуў краіны ў Першую кангалескую вайну, грамадзянскую вайну ў Руандзе, выклікаў паўстаньне Гасподняй арміі супраціву ў паўднёвай Угандзе, што спрычыніла гуманітарную катастрофу. У 2005 року ў Канстытуцыю Ўганды была ўнесеная папраўка, якая скасоўвала абмежаваньне паводле колькасьці тэрмінаў на пасадзе прэзыдэнта; у 2017 была ўнесеная яшчэ адна папраўка, якая скасавала абмежаваньне па ўзросьце.
Апошнія выбары ў 2021 року Ёвэры Мусэвэні выйграў з 58,6% галасоў, нягледзячы на мноства зафіксаваных парушэньняў: укід бюлетэняў[11], 100%-ю яўку на больш як 400 участках для галасаваньня[12], парушэньні правоў чалавека[13][14]. Паводле стану на 2022 , за 36 гадоў аўтарытарнага рэжыму Ўганда заняла 166-е месца паводле СУП на душу насельніцтва і 167-е паводле індэксу чалавечага разьвіцьця.