Ёст Людвік Дэцый
польскі гісторык, эканаміст, дыплямат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёст Людвік Дэцый (сапр. Дзіц (Dietz) Ёдак; каля 1485, г. Вісэмбург, Эльзас — 26.12.1545) — польскі гісторык, эканаміст, дыплямат.
Ёст Людвік Дэцый | |
Jost Ludwig Dietz | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1485[1] Вісэмбург, Эльзас |
Памёр | 1545[1][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | гісторык, дыплямат, эканаміст |
Паходзіў зь мяшчанаў. У 15 гадоў перасяліўся ў Маравію, займаўся гандлем, праблемамі горнай і манэтнай справы. Прыкладна з 1507 г. у Кракаве, сакратаром банкіра Я. Бонэра, з 1520 г. — сакратар караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога. З даручэньнямі Бонэра і Жыгімонта шмат разоў выязджаў у розныя краіны, галоўным чынам, у Італію. З 1525 г. удзельнічаў у правядзеньні грашовай рэформы, загадваў манэтнымі дварамі ў Кракаве і Торуні. З 1535 г. займаўся прадпрымальніцтвам у Сілезіі і Кракаўскай зямлі. У палітычным жыцьці быў прыхільнікам Габзбургаў, падтрымліваў цесныя сувязі з прускім герцагам Альбрэхтам, перапісваўся з гуманістамі і грамадзкімі дзеячамі, у тым ліку з Эразмам Ратэрдамскім, М. Лютэрам. Набыў вядомасьць як мэцэнат і кнігавыдавец. У 1521 г. у Кракаве разам з 2-м выданьнем «Хронікі палякаў» Марціна зь Мехава надрукаваны на лацінскай мове гістарычныя творы Дэцыя «Пра старажытных палякаў» («De vetustatibus Polonorum», кампіляцыя сачынеьняў розных аўтараў{{, «Пра фамілію Ягелонаў» («De Jagellonum familia», апрацаваныя вытрымкі з працы Мацея зь Мехава), «Пра часы караля Жыгімонта» («De Sigismundi regis temporibus»). Апошняя кніга — арыгінальны твор пра першыя гады панаваньня Жыгімонта Старога (1506—17), у якой утрымліваюцца каштоўныя зьвесткі пра войны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім, мяцеж Глінскіх 1508 г. У 1527 г. выдаў апісаньне перамогі над татарамі ў бітве на Альшаніцы (1527).