Альпы
горная сыстэма ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́льпы (па-нямецку: Alpen, па-француску: Alpes, па-італьянску: Alpi, па-славенску: Alpe) — самыя высокія горы Эўропы, знаходзяцца на тэрыторыі Францыі, Італіі, Швайцарыі, Нямеччыны, Аўстрыі, Ліхтэнштайну і Славеніі. Адна з найвялікшых сыстэмаў горных хрыбтоў у Эўропе, якая цягнецца прыкладна 1200 кілямэтраў. Горы былі сфармаваныя на працягу дзясяткаў мільёнаў гадоў на месцы сутыкненьня афрыканскай і эўразійскай тэктанічных пліт. Найбольш вышэзнай кропкай сыстэмы зьяўляецца гара Манблян, якая месьціцца каля француска-італьянскай мяжы і мае 4810 мэтраў у вышыню.