Арбіта
траекторыя руху аб’екта вакол пункту ў космасе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арбіта (па-лацінску: orbita — «каляіна», «дарога», «шлях») — траекторыя руху матэрыяльнага пункту ў полі сілаў, якія на яго ўзьдзейнічаюць. У найлягчэйшым выпадку арбіта двух целаў ёсьць кола або эліпс, фокус якога разьмеркаваны ў цэнтры вагі сыстэмы. Арбіта можа мець складанейшую форму ў выпадку, калі на цела ўплываюць іншыя сілавыя палі. Праблема прагназаваньня руху ў выпадку трох важкіх целаў атрымала назву Задача трох цел. Аналітычнага рашэньня гэтай задачы не існуе, частковым рашэньнем ёсьць пункты Лягранжа.