Арнольд Шварцэнэгер
аўстра-амэрыканскі актор, палітык і бізнэсовец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арнольд Алёіс Шварцэнэгер (па-ангельску: Arnold Alois Schwarzenegger; нар. 30 ліпеня 1947 году) — амэрыканскі актор, грамадзкі й дзяржаўны дзяяч аўстрыйскага паходжаньня. Пачынаў кар’еру як бадзібілдэр, але потым трапіў у кіно, дзе яго напаткала слава героя баевікоў. З 2003 па 2011 гады працаваў губэрнатарам Каліфорніі й, у гэты ж час у 2004 і 2007 гадах быў улучаны ў сьпіс «Тайм» 100 самых уплывовых людзей сьвету[8][9].
За часам сваёй спартовай кар’еры Шварцэнэгер меў мянушку Аўстрыйскі бык. Калі ж ён працаваў акторам, звычайна, меў мянушкі Арні й Шварц[10]. Злучэньне словаў пасады губэрнатар і назвы фільму «Тэрмінатар», дзе актор згуляў галоўную ролю робата з будучыні, прывяло да зьяўленьня мянушкі Гувэрнатар за час палітычнай кар’еры аўстрыйца.