![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Ecozone_Australasia.svg/langbe-tarask-640px-Ecozone_Australasia.svg.png&w=640&q=50)
Аўстралазія (біягеаграфія)
біягеаграфічная вобласьць / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстралазія — біягеаграфічны рэгіён, які амаль супадае з геаграфічным рэгіёнам Аўстралазія, але адрозьніваецца зь ім у вызначэньні. Гэты біягеаграфічны рэгіён складаецца з Аўстраліі, выспы Новая Гвінэя (уключна з Папуа-Новая Гвінэя і інданэзійскай правінцыяй Папуа), ўсходняй часткі інданэзійскага архіпэлягу ўключна з выспай Сулавэсі, з Малукуанскіх выспаў (інданэзійскія правінцыі Малуку і Паўночны Малуку) і выспаў Ламбок, Сумбава, Сумба, Флёрэс, Тымор. Таксама ўключае некалькі ціхаакіянскіх астраўных групаў: Архіпэляг Бісмарка, Вануату, Саламонавы астравы, Новая Каледонія. Новая Зэляндыя зьяўляецца адасобленым падрэгіёнам Аўстралазіі, а рэшта Інданэзіі ўваходзіць у Індамалайскую зону.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Аўстралазія (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Ecozone_Australasia.svg/640px-Ecozone_Australasia.svg.png)
З экалягічнага пункту гледжаньня Аўстралазія — гэта адасоблены рэгіён з агульнай геалягічнай і эвалюцыйнай гісторыяй, які мае шмат унікальных элемэнтаў флёры і фаўны.