Аўтаномная Рэспубліка Крым
аўтаномная рэспубліка Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаномная Рэспу́бліка Крым — акупаваная ў 2014 годзе расейскім войскам[2] адміністрацыйная адзінка на поўдні Ўкраіны, разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Сталіца — горад Сімфэропаль. Насельніцтва складае блізу 2033,7 тысячаў чалавек.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Крым (неадназначнасьць).
Аўтаномная Рэспубліка Крым | |
укр. Автономна Республіка Крим крым. Qırım Muhtar Cumhuriyeti рас. Автономная Республика Крым | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | гімн Крыму[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Украіна |
Статус | Аўтаномная Рэспубліка (часова акупаваная Расейскай Фэдэрацыяй) |
Адміністрацыйны цэнтар | Сымфэропаль (дэ-юрэ) Хэрсон[lower-alpha 1] (дэ-факта) |
Улучае | 10 раёнаў |
Найбольшы горад | Сымфэропаль |
Іншыя буйныя гарады | Алушта, Армянск, Джанкой, Эўпаторыя, Керч, Сакі, Судак, Севастопаль, Феадосія, Краснаперакопск, Ялта |
Дата ўтварэньня | 12 лютага 1991 року |
Кіраўнік | Барыс Бабін |
Афіцыйныя мовы | украінская, расейская, крымскататарская |
Насельніцтва (2014) | 1 967 200 чал. |
Шчыльнасьць | 75,42 чал./км² |
Нацыянальны склад | Расейцы — 58,32% Украінцы — 24,32% Крымскія татары — 12,10% Беларусы — 1,44% Татары — 0,54% Армяне — 0,43% Жыды — 0,22% Італьянцы — 0,015% |
Плошча | 26 081 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне Аўтаномнай Рэспублікі Крым | |
Мапа Аўтаномнай Рэспублікі Крым | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | EET (UTC+2) |
Скарачэньне | АРК |
Код ISO 3166-2 | UA-43 |
Тэлефонны код | +380-65 |
Паштовыя індэксы | 95000-98999 |
Інтэрнэт-дамэн | crimea.ua |
Код аўтам. нумароў | АК (2004-), КК (2013-) (раней КР, КО, РК, МЯ, 01) |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На захадзе ды поўдні абмываецца водамі Чорнага, на ўсходзе — Азоўскага мораў. Паўвостраў прыблізна аднолькава аддалёны ад экватару ды Паўночнага полюсу. Заходні бераг Крыму ўтвораны Тарханкуцкім паўвостравам, усходні — Керчанскім. На поўначы Крым з суседняй Хэрсонскай вобласьцю злучаны сямікілямэтровым Перакопскім перашыйкам, па моры Крым мяжуе з Запароскаю вобласьцю Ўкраіны ды Краснадарскім краем Расеі.
З поўначы на поўдзень паўвостраў расьцягнуўся на 200 км, а з захаду на ўсход — на 325 км.
Аўтаномная Рэспубліка Крым і паўвостраў Крым не зьяўляюцца тоеснымі ў геаграфічным пляне паняткамі: аўтаномная рэспубліка цалкам знаходзіцца на паўвостраве, аднак у яе склад не ўваходзяць паўночная палова Арабацкае стрэлкі, якая знаходзіцца ў складзе Хэрсонскае вобласьці, ды тэрыторыі Севастопальскай гарадзкой рады, якая мае асаблівы адміністрацыйны статус (як і сталіца краіны горад Кіеў падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве).