Бардо
места ў Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бардо́ (па-француску: Bordeaux, па-аксытанску: Bordèu) — партовы горад, разьмешчаны на рацэ Гарона ў паўночна-заходняй Францыі. Насельніцтва складае 261 804 чалавекі (2021 год), а агульная колькасьць разам з прыгарадамі складае 1 158 431 чалавек і зьяўляецца сёмай паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй у Францыі. Бардо зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Аквітанія) і прэфэктурай дэпартамэнту Жыронда.
Бардо | |||||
франц. Bordeaux | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | V стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Нувэль-Акітэн | ||||
Дэпартамэнт: | Жыронда | ||||
Мэр: | Алян Жупэ | ||||
Плошча: | 49,36 км² | ||||
Вышыня: | 1—42 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 261 804 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5303,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 33000—33300, 33800 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°50′16″ пн. ш. 0°34′46″ з. д. | ||||
Бардо | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bordeaux.fr |
Бардо лічыцца сусьветнай сталіцай вытворчасьці вінаў. Тут знаходзіцца штаб-кватэра найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы віна «Vinexpo»[1]. Штогадовы бюджэт віннай індустрыі Бардо складае каля 14,5 млрд эўра[2]. Сусьветна вядомая марка віна «Бардо» вырабляецца ў навакольлі гораду з XVIII стагодзьдзя. Гістарычная частка гораду знаходзіцца ў Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКО як «выбітны гарадзкі архітэктурны ансамбль» XVIII стагодзьдзя[3].