Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бока Хуніёрс» (па-гішпанску: Club Atlético Boca Juniors) ― аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і зьяўляецца рэкардсмэнам па гэтым паказчыку, сярод іх — шэсьць Кубкаў Лібэртадорэс і тры Міжкантынэнтальныя кубкі. Клюб 31 раз станавіўся чэмпіёнам Аргентыны, што зьяўляецца другім паказчыкам у краіне пасьля «Рывэр Плэйт». Супрацьстаяньне з гэтым клюбам завецца Супэрклясыка, якое зьбірае шмат гледачоў ува ўсім сьвеце й зьяўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.
Бока Хуніёрс | ||||||
Поўная назва | Club Atlético Boca Juniors | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 3 красавіка 1905 | |||||
Горад | Буэнас-Айрэс, Аргентына | |||||
Стадыён |
Бамбанэра Умяшчальнасьць: 57 400 | |||||
Прэзыдэнт | Хуан Раман Рыкельмэ[d][1] | |||||
Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга | |||||
· 2023 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bocajuniors.com.ar (гішп.) (анг.) |
«Бока» заняла 12 радок у сьпісе найлепшых клюбаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі ФІФА. Таксама клюб уваходзіць у сьпіс 20 найлепшых клюбаў паводле вэрсіі IFFHS[2], і шэсьць разоў займаў першы радок у штомесяцовай вэрсіі гэтага сьпісу.