Брно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брно (па-чэску: Brno, Cs-Brno.ogg (зьвесткі)) — другі па велічыні горад Чэхіі, адміністрацыйны цэнтар Паўднёвамараўскага краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк Свраткі і Сьвітавы. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысячаў жыхароў.
Брно | |||||
чэск. Brno | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1243 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Кіраўнік: | Маркета Ванькава[d][1] | ||||
Плошча: | 230 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 366 661 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1594,18 чал./км² | ||||
Паштовы індэкс: | 602 00–664 81 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°11′43″ пн. ш. 16°36′30″ у. д. | ||||
Брно | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.brno.cz/ |
Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суду Чэхіі, а таксама найвышэйшага адміністрацыйнага суду і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысячаў студэнтаў[2].
Выставачны цэнтар Брно зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Эўропе, і займае 23 радок у сьвеце[3]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.