Бухарэст
Сталіца Румыніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухарэ́ст (па-румынску: București) — сталіца й самы буйны горад Румыніі. Разьмешчаны на паўднёвым усходзе краіны на беразе ракі Дымбавіца, менш чым за 70 км на поўнач ад ракі Дунай. Горад зьяўляецца культурным, індустрыяльным і фінансавым цэнтрам краіны. Бухарэст упершыню згадваецца ў дакумэнтах у 1459 годзе. Сталіцай Румыніі ён стаў у 1862 годзе й зьяўляецца цэнтрам румынскіх СМІ, культуры й мастацтва.
Бухарэст | |||||
рум. București | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1459 | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Кіраўнік: | Нікушор Дан[d] | ||||
Плошча: | 228 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1 821 000 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 7986,84 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 010011–062397 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°24′48.1″ пн. ш. 26°5′52.0″ у. д. | ||||
Бухарэст | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pmb.ro/ |
Архітэктура гораду ўяўляе сабой сумесь гістарычных, міжваеннай, камуністычнай эпохі, а таксама сучаснай архітэктуры. У пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі, элегантная архітэктура гораду і выдасканаленасьць ягонай эліты дапамаглі зарабіць месту мянушку «Маленькі Парыж» (рум. Micul Paris)[2].
Насельніцтва складае 1 821 000[1] жыхароў (2018). Бухарэст зьяўляецца шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам у Эўрапейскім Зьвязе, пасьля Лёндана, Бэрліну, Мадрыду, Рыму і Парыжу. Эканамічна Бухарэст зьяўляецца самым квітнеючым горадам у Румыніі[3] і зьяўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў і транспартных вузлоў Усходняй Эўропы.