Бялградзкі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бялгра́дзкі ўнівэрсытэ́т (па-сэрбску: Универзитет у Београду) — найстарэйшы і найбуйнейшы з унівэрсытэтаў у Сэрбіі. Бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808 сэрбскім асьветнікам Дасітэм Абрадавічам. Праз трыццаць гадоў у горадзе Крагуевац быў заснаваны ліцэй, які быў пераведзены ў Бялград у 1841 годзе. У ліцэі было аддзяленьне філязофіі і адчынілася юрыдычнае аддзяленьне. Напачатку 1905 году кароль Пётар I Карагеоргіевіч падпісаў Акт аб Унівэрсытэтах. Бялградзкі ўнівэрсытэт быў асноўнай установай адукацыі ў Каралеўстве Югаславія. У 1941 годзе падчас акупацыі краіны Нямецкімі войскамі ўнівэрсытэт быў зачынены. Пасьля вызваленьня ў 1945 годзе камуністычны ўрад зноў адчыніў Бялградзкі ўнівэрсытэт. Напачатку 1960-х у Бялградзкім унівэрсытэце навучалася каля 50 000 студэнтаў. У 2009/2010 навучальным годзе тут навучалася 89 482 студэнтаў[1]. Пры ўнівэрсытэце працуе бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча. Афіцыйна дзень народзінаў унівэрсытэта адзначаецца 13 верасьня. Рэктар унівэрсытэту ад 2012 году Уладзімер Бумбашыравіч.
Бялградзкі ўнівэрсытэт | |
Универзитет у Београду | |
Будынак рэктарату Бялградзкага ўнівэрсытэту | |
па-лацінску: Universitas Belgradensis | |
Заснаваны | 1808 |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Уладзімер Бумбашыравіч, MD, PhD |
Факультэтаў | 30 |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Колькасьць студэнтаў | 89 827 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 44°49′5″ пн. ш. 20°27′9″ у. д. |
Горад | Бялград |
Краіна | Сэрбія |
Знаходзіцца ў складзе | EUA, UNICA |
Вэб-сайт | www.bg.ac.rs/ |
Бялградзкі ўнівэрсытэт |