Бінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бінг, або Бінь (па-ангельску: Bing) — пошукавая сыстэма, распрацаваная прадпрыемтсвам Майкрасофт. Даступная па адрасу http://www.bing.com/. Раней мела наступныя найменьні і адрасы:
- MSN Search (http://search.msn.com/) — з моманту зьяўленьня ў 1998 годзе і да 11 верасьня 2006 году;
- Windows Live Search (http://search.live.com/) — да 21 сакавіка 2007 году;
- Live Search (http://www.live.com/) — да 1 чэрвеня 2009 году.
Quick Facts Слоган, Тып ...
Выява карціны | |
Слоган | |
---|---|
Тып | вэб-сайт і пошукавы рухавік |
Даступныя мовы | 40 моваў ангельская (асноўная) і іншыя беларуская (з 2020 году) |
Уладальнік | Майкрасофт |
Аўтар | Майкрасофт |
Пачатак працы | 3 чэрвеня 2009 (14 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | дабраахвотная |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 28[1] |
Мова праграмаваньня | ASP.NET |
bing.com |
Close
У наш час Бінь займае 2-е месца ў сьпісе самых папулярных пошукавых сыстэм[2], у адрозьненьне ад якіх мае шэраг асобных магчымасьцяў, такіх як прагляд вынікаў пошуку на адной старонцы (замест прагортваньня шматлікіх старонак вынікаў пошуку), а таксама дынамічнае карэктаваньне аб’ёму інфармацыі, якая паказваецца для кожнага выніку пошуку (напрыклад, толькі назва, кароткая ці вялікая зводка).