From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Віцебскам — перамога войска ВКЛ 6 чэрвеня 1664 году над Маскоўскім войскам падчас Трынаццацігадовай вайны.
Бітва пад Віцебскам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Віцебск, 17 ст | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Маскоўская дзяржава | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхал Казімер Пац | Іван Хаванскі | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
3749 [1] | |||||||||
Восеньню 1663 году кароль Ян Казімер рушыў на праваўзьбярэжнюю Ўкраіну зь вялікім польскім і літоўскім войскам. У студзені 1664 году войска Рэчы Паспалітай уварвалася на тэрыторыю Расейскага Царства. Вясною 1664 году частка войска начале гетмана польнага літоўскага Міхала Казімера Паца пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.
Маскоўскае войска пасоўвалася па ўсходняй часты ВКЛ, «выпаліла і весекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самога Барысава»[2], а пазьней стаяла да лета каля Віцебска зьбіраючы ежу і чакаючы папаўненьня.
У лютым разьбіўшы пад Бранскам маскоўскае войска начале Баратынскага[3], Пац рушыў ад Старадуба да Магілёву.
Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 году. Бітва пачалася 6 чэрвеня на раце Лучосе. Падчас бою маскоўцамі было захоплена гетманская харугва Паца[4]. Але пасьля маскоўская коньніца, што наступала без падтрымкі пяхоты, был адкінутая назад і разьбеглася, замест таго каб сабрацца ў лягеры. Так ноўгарадзкія казакі ўцякалі да самога Ноўгараду[5]. Пасьля гэтага рэшткі войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, былі разьбітыя жаўнерамі ВКЛ.
Хаванскі з часткай арміі ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог гарадзкі гарнізон.
Пасьля гэтай паразы цар адхіліў Хаванскага ад камандваньняі і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Доўгарукага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.