Бітва пры Пашэндэйле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пры Пашэндэ́йле (трэ́цяя бі́тва пры Іпры) (11 ліпеня — 10 лістапада 1917 году) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусьветнай вайны паміж саюзнымі (пад брытанскім камандаваньнем) і нямецкімі войскамі. Бітва складалася з шэрагу асобных баявых апэрацыяў, якія доўжыліся зь ліпеня 1917 году да лістапада 1917 году. Бітва адбывалася на тэрыторыі Бэльгіі ў раёне вёскі Пашэндэйль, каля гораду Іпр у Заходняй Фляндрыі.
Бітва пры Пашэндэйле Трэцяя бітва пры Іпры | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Брытанская імпэрыя • Вялікабрытанія • Канада • Аўстралія • Новая Зэляндыя • ПАС Францыя | Нямецкая імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Дуглас Хэйг | Эрых Людэндорф | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
450 брытанскіх, 6 францускіх дывізій | 77 дывізій + 6 дывізій ў рэзэрве | ||||||||
Страты | |||||||||
508 800 забітымі, параненымі і палоннымі | 348 300 забітымі, параненымі і палоннымі | ||||||||
Апэрацыя пад Пашэндэйлем мела шэраг стратэгічных задачаў. Галоўнай мэтай было зьнішчэньне баз нямецкіх падводных лодак на ўзьбярэжжы Паўночнага мора і тым самым нанясеньне сур’ёзнага ўдару па пляну неабмежаванай падводнай вайны.
У ходзе наступу брытанскія войскі шмат разоў спрабавалі прарваць нямецкі фронт у раёне Пашэндэйля. Аднак у іх гэта не атрымалася. Бітва працягвалася зь ліпеня 1917 году і завяршылася 6 лістапада 1917 году, калі канадзкім войскам удалося захапіць вёску Пашэндэйль.
Бітва пры Пашэндэйле стала сымбалям жаўнерскай пакуты ў жудасных умовах. Бітвы праходзілі ў багністай мясцовасьці, да таго ж лета 1917 году выдалася халодным і дажджлівым. Войскі з абодвух бакоў фактычна «патанулі ў брудзе» Пашэндэйля. Бітва пры Пашэндэйле забрала сотні тысячаў жыцьцяў. Саюзьнікі панесьлі вялікія страты, здолеўшы прасунуцца толькі на некалькі кілямэтраў. Аднак многія гісторыкі падкрэсьліваюць значнасьць гэтай бітвы, паколькі яна ўдасканаліла наступальную тактыку саюзьнікаў і дала магчымасьць у канчатковым выніку завяршыць вайну ў 1918 годзе.
Колькасьць людзкіх стратаў выклікаюць спрэчкі да гэтага часу. Аднак вядома, што сотні тысячаў чалавек былі забітыя і параненыя з абодвух бакоў.