Вайскова-марскія сілы Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайскова-марскія сілы Ўкраіны (па-ўкраінску: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сілаў Украіны, прызначаны для абароны сувэрэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй апэрацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеяньні зь іншымі відамі Ўзброеных сілаў Украіны, садзейнічаньне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.
Па стане на пачатак 2014 году, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраеньні 4 карвэты, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 году была разьмешчана ў Севастопалі[1].