Візыр (шахматы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Візы́р[1], гетман[2], фэрзь, каралева (Unicode: ♕, ♛) — наймацнейшая шахматная фігура. Прынята, што матэрыяльная каштоўнасьць візыра роўная 8—9 латнікам. Такім чынам, па моцы ён пераўзыходзіць ладзьдзю і лёгкую фігуру (афіцэра ці вершніка), саступае дзьвюм ладзьдзям і прыблізна раўнамоцны з трыма лёгкімі фігурамі.