Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Другая сусьветная вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тыдзень Другой сусьветнай вайны» — частка праекту «Тэматычны тыдзень», створаная для стварэньня новых і паляпшэньня ўжо існых артыкулаў па Другой сусьветнай вайне: краіны-ўдзельнікі і іхнія хаўрусы, баявыя дзеяньні, вядомыя ўдзельнікі і да т. п.
Вядома, у першую чаргу варта зьвярнуць увагу на падзеі беларускай тэматыкі: ад акупацыі Заходняй Беларусі да ўваходу савецкіх войскаў і дзейнасьць разнастайных арганізацыяў на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі. Але гэта толькі пажаданьне, таму сьмела абірайце тую тэматыку, якая вам найболей падабаецца.
Тэрміны: 2-12 траўня.
Арыентыр: гэты тэматычны тыдзень ладзіцца супольна з беларускай Вікіпэдыяй афіцыйным правапісам. Магчыма, што артыкул, які вы зьбіраецеся стварыць (палепшыць), там ужо быў створаны (больш поўны). У такім разе можна скарыстацца інфармацыяй зь яго пры стварэньні (паляпшэньні) ўласнага артыкула (пры ўмове, што аўтарскія правы не парушаюцца і пазначаная крыніца перакладу). Калі ж падобнага артыкулу няма — можна яго стварыць у абодвух беларускіх Вікіпэдыях.