Гартс Эдынбург
шатляндзкі футбольны клюб з Эдынбургу / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гарт оф Мідлётыян» (па-ангельску. Heart of Midlothian F.C.) — шатляндзкі футбольны клюб з гораду Эдынбургу, прадстаўнік Прэм’ер-лігі Шатляндыі. Адзін з двух клюбаў гораду, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назоў «Гібэрніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тынкасл», які месьціцца ў эдынбурскім раёне Горгі. Стадыён зьяўляецца хатняй арэнай з 1886 году й зьмяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе летувіска-расейскі бізнэсоўца й банкір Уладзімер Раманаў выкупіў большую частку правоў на клюб у былога ўладальніка Крыса Робэртсана. На сёньняшні дзень клюб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладаньню клюбам Уладзімерам Раманавым. Апошнім значным дасягненьнем клюбу лічыцца перамога ў Кубку Шатляндыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клюб «Гібэрніян» зь лікам 5:1[1].
Гартс | ||||||
Поўная назва | Heart of Midlothian Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1874 | |||||
Горад | Эдынбург, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Тынкасл Умяшчальнасьць: 17 420 | |||||
Прэзыдэнт | Эн Бадж[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2022—2023 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы heartsfc.co.uk (анг.) |