Генк (футбольны клюб)
бэльгійскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Генк» (па-нідэрляндзку: Genk) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Генку, правінцыі Лімбург. Чатырохразовы чэмпіён Бэльгіі, шасьціразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе як «Вінтэрсьляг», новую назву каманда атрымала пасьля аб’яднаньня з клюбам «Ватэрсхэй Тор» у 1988 годзе. «Генк» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў Бэльгіі з канца 1990-х гадоў, менавіта дзякуючы гэтаму яны рэгулярна бяруць удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Асноўнымі колерамі «Генку» ёсьць сіні і белы.
Генк | |||||
Поўная назва | Koninklijke Racing Club Genk | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1923 | ||||
Горад | Генк, Бэльгія | ||||
Стадыён |
Крыстал Арэна Умяшчальнасьць: 24 956 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першы дывізіён А | ||||
· 2022—2023 | 2 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы krcgenk.be (нід.) |
«Генк» добра вядомы сваёй выдатнай моладзевай акадэміяй. У 2003 годзе яны пабудавалі свой моладзевы цэнтар побач з стадыёнам і стварылі праграму падтрыхтоўкі моладзі разам з Роні Вангенойгдэнам. У далейшым плянуецца пабудаваць школу-інтэрнат і некалькі сынтэтычных пляцовак. У мінулым і зараз многія таленавітыя і вядомыя гульцы прайшлі праз моладзевую сыстэму клюбу, як то Янік Караска, Еле Восэн, Дэніс Прат, Стывэн Дэфур, Крыстыян Бэнтэке, Тыбо Куртуа, Дывок Арыгі, Тымаці Кастань, Леандра Трасар і Кевін дэ Бройнэ.