Грыгарыянскі каляндар
міжнародны каляндар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыюсам VIII, які перасунуў зьлічэньне на 10 содняў наперад (наступным днём пасьля 4 кастрычніка 1582 году стала 15 кастрычніка 1582 году), каб улічыць пагрэшнасьць, якая назьбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, што складаецца зь першых дзьвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розьніцца ад старога стылю). Адставаньне грыгарыянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.
Табліца датаў пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:
Больш інфармацыі Краіна, Апошні дзень Юліянскага календару ...
Краіна | Апошні дзень Юліянскага календару | Першы дзень грыгарыянскага календару |
---|---|---|
Італія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Гішпанія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Партугалія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Рэч Паспалітая | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Францыя | 09.12.1582 | 20.12.1582 |
Люксэмбург | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
Нідэрлянды | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
Баварыя | 05.10.1583 | 16.10.1583 |
Аўстрыя | 06.01.1584 | 17.01.1584 |
Швайцарыя | 11.01.1584 | 22.01.1584 |
Вугоршчына | 21.10.1587 | 01.11.1587 |
Прусія | 22.08.1610 | 02.09.1610 |
Нямеччына (пратэстанцкая) | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Нарвэгія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Данія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Вялікабрытанія | 02.09.1752 | 14.09.1752 |
Швэцыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
Фінляндыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
Японія | - | 01.01.1873 |
Кітай | - | 20.11.1911 |
Баўгарыя | 31.03.1916 | 14.04.1916 |
Турэччына | 15.02.1917 | 01.03.1917 |
Расея | 31.01.1918 | 14.02.1918 |
Украіна (УНР) | 28.02.1918 | 14.03.1918 |
Сэрбія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
Румынія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
Грэцыя | 09.03.1924 | 23.03.1924 |
Эгіпет | 17.09.1928 | 01.10.1928 |
Закрыць