Дванаццаць апосталаў
найбліжэйшыя вучні Ісуса Хрыста / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дванаццаць апосталаў — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці й якія сталі пачынальнікамі хрысьціянскай царквы. Згодна Эвангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля свайго ўваскрэсеньня паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам Юды Іскарыёта) зь Вялікім Паручэньнем для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысьціянскай традыцыі згодна з Эвангельлем ад Лукі ў Хрыста было таксама семдзесят апосталаў.
Апостал Павал (ён жа Саул з Тарса), ня быў з дванаццаці або сямідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «апосталам язычнікаў» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрэслага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павал не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца Апостальскім стагодзьдзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.