Джон Рональд Руэл Толкін
брытанскі філёляг, пісьменьнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Ро́нальд Ру́эл То́лкін (па-ангельску: John Ronald Reuel Tolkien; 3 студзеня 1892, Блюмфантэйн, Аранжавая Свабодная дзяржава — 2 верасьня 1973, Борнмут, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца, найбольш вядомы сваімі клясычнымі эпічнымі фэнтэзійнымі творамі «Хобіт», «Уладар пярсьцёнкаў» і «Сыльмарыліён». Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі (1972). У 2008 року найменаваны «The Times» шостым у сьпісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменьнікаў з 1945 року[9].
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Закрыць
Пэўны час Толкін быў блізім сябрам з Клайвам Льюісам — яны былі сябрамі нефармальнай літаратурнай суполкі, вядомай пад назвай Інклінгі.