Дынастыя Мін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынастыя Мін ці Вялікая Мінская імпэрыя (па-кітайску: 明朝) — дзяржава пад уладай дынастыі Мін, якая панавала ў Кітаі пасьля аддзяленьня Кітаю ад мангольскай дынастыі Юань з 1368 па 1644 гадох. Нягледзячы на тое, што сталіца імпэрыі Пэкін была захоплена ў 1644 годзе ў выніку паўстаньня Лі Цзычэня, частка краіны заставалася пад кіраўніцтвам лаяльнага да мінскай сям’і рэжыму (Паўднёвы Мін) да 1662 году.
Вялікая Мінская імпэрыя 大明 | ||||
| ||||
Мінская імпэрыя ў XV стагодзьдзі | ||||
Афіцыйная мова | кітайская | |||
Сталіца | Нанкін (1368—1421), Пэкін (1421—1644) |
У імпэрыі Мін быў пабудаваны флёт і створана рэгулярнае войска, агульнай колькасьцю ў 1 мільён чалавек. Прыватны сэктар зямельных уладаньняў у выніку працяглых войнаў скараціўся да адной трэці ўсёй апрацоўчай плошчы, у процівагу да чаго ўзрос дзяржаўны сэктар. У імпэрыі ўкаранілася надзельная сыстэма, аднак фармальна аб ейным ўсталяваньні нічога аб'яўлена не было. Была праведзена жорсткая цэнтралізація кіраваньня, прадпрымаліся спробы рэглямэнтаваць ўсе сфэры жыцьця грамадзянаў. Нягледзячы на пасьпяховае кіраваньне першых двух імпэратараў — Чжу Юаньчжана й ягонага сына Чжу Дзі — з цягам часу ў дзяржаўным апараце імпэрыі зьявіліся прыкметы раскладаньня, і напачатку XVII стагодзьдзя ён ужо быў наскрозь прапітаны карупцыяй. Імпэратары амаль не цікавіліся палітыкай, і ўся вышэйшая ўлада была сканцэнтравана ў руках шматлікіх сваякоў, эўнухаў і прыдворных. Крыза акранула таксама аграрныя адносіны: пасьля татальнай прыватызацыі зямлі набліжанымі імпэратара дзяржаўны сэктар практычна зьнік. Мінскі Кітай пачаў праводзіць палітыку самаізаляцыі. У гэты час ля паўночна-усходняга ўскрайка Кітаю ўзьнікла маладая, але моцная дзяржава маньчжураў пад уладай кляна Нурхацы. Скарыстаўшыся сялянскім паўстаньнем Лі Цзычэня, яны захапілі Пэкін і далучылі Кітай да маньчжурскай імпэрыі Цынь.
Пасьля страты сталіцы й сьмерці імпэратара Чжу Юцзяня, якія скончыў жыцьцё самагубствам, уладары астатніх правінцыяў Мінскай імпэрыі Нанкіна, Фуцзяня, Гуандуна, Шаньсі й Юньнаня так і не змаглі скаардынаваць свае дзеяньні й да 1662 года адзін за адным трапілі пад маньчжурскі прыгнёт. Адзін з галоўнакамандуючых Паўднёвага Міна, Чжэн Чэнгун, усьведамляючы беспэрспэктыўнасьць барацьбы на мацерыке, вырашыў пакінуць мацерыковую частку (пакінуўшы за сабой толькі дзьве базы — Сямэнь і Цзіньмэнь), выгнаў галяндцаў з Тайваня й пераўтварыў выспу ў асноўную базу супраць заваёўнікаў. Фармальна Тайвань стаў лічыцца часткай імпэрыі Мін, але пасьля катаваньня апошняга законага мінскага імпэратара Чжу Юлана Чжэн не жадаў болей нікога зацьвярджаць на пасаду імпэратара. Гэтак урэдзь узьнік кур'ёз — «панства без пана»; уся рэальная ўлада на высьпе належала алоўнакамандуючаму Чжэн Чэнгуну, які фактычна заставаў новую дынастыю. Чжэны кіравалі Тайванем і ваявалі з маньчжурамі пад сьцягам Мін яшчэ дваццаць гадоў.