Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэ́лі (гіндзі: दिल्ली; пэнджабі: ਦਿੱਲੀ, па-ангельску: Delhi) — другі паводле велічыні (пасьля Мумбаі) мэгаполіс Індыі[1], які мае статут саюзнай тэрыторыі (Нацыянальная сталічная акруга Дэлі). Разьмешчаны на поўначы Індыі на беразе ракі Джамна. Дэлі — адзін з самых эканамічна разьвітых гарадоў Індыі з самым высокім узроўнем спажываньня. Колькасьць аўтамабіляў у Дэлі большая за іншыя чатыры мэгаполісы Бангалор, Калката, Чэнаі і Мумбаі разам узятыя. У Дэлі — найлепшы транспарт і інфраструктура. Па гэтай прычыне ў Дэлі і прадмесьцях Наіда і Гургаон у апошнія гады сталі актыўна разьвівацца міжнародныя карпарацыі, камэрцыйныя і гандлёвыя цэнтры, аўтамабільная прамысловасьць, СМІ, вытворчасьць тавараў народнага спажываньня.
Дэлі | |
гіндз. दिल्ली | |
Дата заснаваньня: | 500 да н. э. |
Краіна: | Індыя |
Мэр: | Канвар Саін |
Плошча: | 1484 км² |
Насельніцтва (2001) | |
колькасьць: | 13 782 976 чал. |
шчыльнасьць: | 9287,72 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+5:30 |
Тэлефонны код: | +91 11 |
Паштовы індэкс: | 110 xxx |
Нумарны знак: | DL-xx |
Геаграфічныя каардынаты: | 28°42′0″ пн. ш. 77°12′0″ у. д. |
Дэлі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://delhigovt.nic.in/ |
Дэлі стаў таксама горадам навукі, і займае вядучае месца ня толькі ў вобласьці інфармацыйных тэхналёгіяў, тэлекамунікацыяў, але і ў прыродазнаўстве і прыкладных навуках. 30% кампаніяў Індыі, засяроджанных у сфэры інфармацыйных тэхналягіяў, месьцяцца ў Дэлі (тут горад саступае толькі Бангалору, у якім засяроджана 35% IT-адмыслоўцаў). Дэлі ёсьць шматнацыянальны горад, у якім перамешаныя розныя культуры. Розныя народы Індыі выконваюць розныя ролі ў эканоміцы горада.
Дэлі ляжыць на заходнім беразе ракі Джамны (або сьвятой Ямуны, вядомай з часу «Магабгараты»), правам прытоку Ганга. Міжрэчча гэтых рэк — Доаб, урадлівая абжытая раўніна, — старажытная жытніца Гіндустану. З поўдня да горада падыходзяць астанцы старажытнай горнай грады Аравалі, накрытыя магутнай тоўшчай рачных наносаў. Гэтыя груды ажыўляюць манатоннасьць навакольных раўнінаў (сярэдняя вышыня Дэлі — 293 м над узроўнем мора). Выключна выгаднае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах, што пралягаюць з Аўганістану, Ірану і Сярэдняй Азіі на ўсход да раўнінаў Ганга і на поўдзень у паўвостраўную Індыю, стымулявала эканамічны рост гораду. А знаходжаньне на сутыку розных цывілізацыйных зонаў — індуісцкай і ісламскай — зрабіла яго канглямэратам культурных традыцыяў і шматлікіх народаў, якія насяляюць індыйскі субкантынэнт.