Дэсантна-штурмавыя войскі Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэса́нтна-штурмавы́я во́йскі Ўзбро́еных сі́лаў Украі́ны (па-ўкраінску: Десантно-штурмові війська Збройних сил України, ДШВ УСУ) — асобны род войскаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны, які прызначаны для вэртыкальнага ахопу суперніка ды дзеяў у ягоным тыле, да складу якога ўваходзяць паветранадэсантныя, аэрамабільныя ды штурмавыя часткі. Да 2012 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (АэМВ), у 2012—2017 роках — Высокамабільныя дэсантныя войскі (ВДВ). Да 2015 року род дэсантных войскаў уваходзіў да складу Сухапутных войскаў.
Дэсантна-штурмавыя войскі | |
укр. Десантно-штурмові війська | |
Эмблема | |
Гады існаваньня | з 1992 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып | паветранадэсантныя войскі |
Колькасьць | 30000[1] |
Дысьлякацыя | м. Жытомір |
Мянушка | Яноты |
Заступнік | Архістратыґ Міхаіл |
Дэвіз | «Заўсёды першыя!» |
Войны |
Міратворчыя місіі
|
Дзейны камандзір |
Камандоўца Яўген Майсюк |
Дэсантна-штурмавыя войскі здольныя дзеяць як паветраны дэсант ды прызначаныя для выкананьня баявых заданьняў у тактычным ды апэратыўным тыле ворага, якія немагчыма выканаць іншымі сіламі ды сродкамі. Войскі мэтанакіравана рыхтуюцца для актыўных баявых дзеяў у тыле суперніка, а таксама дзеяў у хадзе вядзеньня ахоўных, контрнаступальных, адмысловых, антытэрарыстычных ды міратворчых апэрацыяў.
Дэсантна-штурмавыя войскі месьцяцца ў сталай баявой гатовасьці і ё наймабільнейшым родам войскаў, які здольны выконваць хоць якое заданьне ў розных умовах.