Жамойць
этнаграфічны край Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жамо́йць[1], Жамойдзь, пазьней Жмудзь (Самагі́тыя, Жэмайція[1], старабел.: Жомойть, Жмойдзь, Жмуйдзь, жам.: Žemaitėjė, лет. Žemaitija) — сучасны этнаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Летувы і гістарычная назва краіны паміж нізоўямі Нёмана і Вэнты (Віндавы). Назву жамойць (жамойты, жмудзіны), таксама атрымала племя, якое насяляла гэтыя землі.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Жамойць | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | Афіцыйны этнаграфічны рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Цельшы |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код аўтам. нумароў | LT |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць
Летувіскі этнаграфічны рэгіён «Жэмайція» ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[2]. Прытым афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Жэмайція» займае нашмат меншую тэрыторыю за гістарычную Жамойць[3][lower-alpha 1].