Закон Парэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закон Парэта (таксама прынцып Парэта, прынцып (правіла) 20/80, прынцып найменшага намаганьня, прынцып дысбалянсу) — эмпірычнае правіла, упершыню дасьледаванае італьянскім сацыёлагам-навукоўцам Вільфрэда Парэта. У спрошчанай форме правіла гучыць наступным чынам:
«20% намаганьняў дае 80% выніку, астатнія 20% выніку атрымоўваюцца ад іншых 80% намаганьняў».
Лічыцца, што менавіта Парэта ўвёў гэтае правіла ва ўжываньне. Але гэта ня так. Парэта толькі знайшоў і апісаў пэўныя залежнасьці ў статыстычных зьвестках нераўнамерна разьмяркованых.