Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)
фронт Першай сусьветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Заходні фронт.
Заходні фронт | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Акопы на заходнім фронце | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Бэльгія Вялікабрытанія і залежныя тэрыторыі: Францыя і залежныя тэрыторыі
Партугалія[6] (з 1916) | Нямеччына Аўстра-Вугоршчына[7] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Да 26 сакавіка 1918 году не было адзінага камандаваньня, з 3 красавіка — маршал Фэрдынанд Фош | Нямеччына Гэльмут фон Мольтке † → Эрых фон Фалькенгайн → Паўль фон Гіндэнбург і Эрых Людэндорф → Паўль фон Гіндэнбург і Вільгэльм Гронэр | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
3 592 242 салдат (18 ліпеня — 7 жніўня1918)[8][9]:
| 3 273 000 салдат (ліпень 1918)[10]:
| ||||||||
Страты | |||||||||
~7 000 000 Зь іх: Францыя 3 936 700[11]
Вялікабрытанія 2 700 000[12]
Партугалія 22 118[16]
Італія 14 874[17] (толькі ў 1918)
| ~ 5 400 000[18] Зь іх: Нямеччына 5 383 000
Аўстра-Вугоршчына 17 500+ (толькі за чэрвень-лістапад 1918)[19]
| ||||||||
Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).
Пасьля пачатку вайны ў 1914 годзе нямецкая армія пачала ўварваньне ў Бэльгію і Люксэмбург, пасьля працягнула наступ на Францыю, імкнучыся захапіць важныя прамысловыя рэгіёны краіны. У Марнскай бітве нямецкія войскі пацярпелі паразу, пасьля чаго абодва бакі ўмацаваліся на дасягнутых рубяжах, сфармаваўшы пазыцыйны фронт ад узьбярэжжа Паўночнага мора да француска-швайцарскай граніцы.
У 1915—1917 гадах было праведзена некалькі наступальных апэрацыяў. У баявых дзеяньнях выкарыстоўвалася цяжкая артылерыя і пяхота. Аднак сыстэмы палявых умацаваньняў, прымяненьне кулямётаў, калючага дроту і артылерыі прыводзіла да сур’ёзных страт, і для наступаючага, і для абараняючагася бакоў. У выніку не адбывалася значных зьменаў лініі фронту.
У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.