Канфлікты на постсавецкай прасторы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфлікты на постсавецкай прасторы — ґвалтоўныя палітычныя і этнічныя канфлікты ў краінах постсавецкае прасторы, што пачаліся неўзабаве перад афіцыйным распадам у сьнежні 1991.
Некаторыя з гэтых канфліктаў былі выкліканыя палітычнымі крызамі ў дзяржавах-пераемніцах. Іншыя ўлучаюць сэпаратысцкія рухі, што спрабуюць адарвацца ад аднае зь дзяржаваў-пераемніцаў.
Паводле Ґордана Гагна, між 1990 ды 2013 рокамі канфлікты на постсавецкай прасторы прывялі да гібелі сама меней 196 000 чалавек, не ўлучаючы пагромы й міжэтнічны ґвалт[1].