Карл Вялікі
кароль франкаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Вялікі (па-лацінску: Carolus Magnus, па-нямецку: Karl der Große, па-француску: Charlemagne; 742—814) — франскі кароль з 768 году, з 800 году імпэратар Захаду. Даў пачатак дынастыі Каралінгаў. Ягоныя заваёвы, як то заваёва Лянгабардзкага каралеўства ў Італіі ў 773—774 гадох, Саксоніі ў 772—804 гадох, прывялі да ўтварэньня разьлеглай імпэрыі. Палітыка Карла па падтрымцы царквы, прасоўваньня судовых і вайсковых рэформаў спрыялі фармаваньню фэўдальных стасункаў у Заходняй Эўропе. Імпэрыя Карла распалася неўзабаве пасьля ягонай сьмерці. Прыдомак «Вялікі» Карл атрымаў яшчэ пры жыцьці.
Карл Вялікі лац. Carolus Magnus ням. Karl der Große франц. Charlemagne | |
Карл Вялікі працы Альбрэхта Дурэра | |
Кароль франкаў | |
Папярэднік | Піпін Кароткі |
Наступнік | Людовік I Пабожны |
Кароль лянгабардаў | |
Папярэднік | Дэзідэрыюс |
Наступнік | няма |
Імпэратар Захаду | |
Каранацыя | Сабор Сьвятога Пятра ,Рым |
Папярэднік | няма |
Наступнік | Людовік I Пабожны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 красавіка 742 ці 747 ці 748, Льеж |
Памёр | 28 студзеня 814, Аахэн |
Дынастыя | Каралінгі |
Сужэнец | Desiderata of the Lombards[d][1][2], каля Хільдэгарда з Вінцгау[d][3][4][5][…], Fastrada[d][6], Luitgard[d][6] і Himiltrude[d] |
Бацька | Піпін Кароткі |
Маці | Бэртрада Ляонская |
Подпіс |
Войны Карла ставілі за мэту пашырэньне хрысьціянскага сьвету. За часы ягонага ўладараньня франкі зрабілі 53 выправы, 27 зь іх узначальваў сам Карл; за пэрыяд ягонага кіраваньня Франская дзяржава павялічылася ўдвая. Самай працяглай была вайна з саксамі 772—804 гадох, у выніку якой Саксонія была гвалтоўна хрысьціянізаваная і ўключаная ў склад Франскай дзяржавы. Выправы ў Гішпанію супраць арабаў у 778—810 гадох прывялі да ўтварэньня ў Франскай дзяржаве Гішпанскай маркі на паўночным-усходзе Пірэнейскага паўвострава. Першая выправа ў 778 годзе аказалася няўдалай, ар’ергард войска быў пры адступленьні разьбіты загонам баскаў. Граф Роланд, што камандаваў ар’ергардам загінуў. Гэтая падзея стала асновай для пазьнейшай «Песьні пра Роланда». У 787—796 гадох былі заваяваныя населеные аварамі абшары цяперашніх Аўстрыі і Вугоршчыны. У 785 годзе была заваяваная Фрысьляндыя, у 789 і 812 гадох зробленыя выправы супраць палабскіх славянаў вільцаў.
У 773 і 774 гадох на запрашэньне папы Адрыяна I Карл зрабіў выправу ў Італію, разьбіў лянгабардаў, каранаваўся італійскай каронай і пацьвердзіў правы папаў на Папскую вобласьць. У 800 годзе Карл задушыў паўстаньне супраць папы ў Рыме. 25 сьнежня 800 году ў Саборы Сьвятога Пятра папа Леў III каранаваў Карла імпэратарам. Бізантыйскі ўрад адмовіўся прызнаваць за Карлам гэты тытул, але пасьля вайны 809—814 гадох пагадзіўся на тое.
Карл Вялікі перажыў двух сваіх законных сыноў і пакінуў пасад трэцяму — Людовіку Пабожнаму. Імпэрыя Карла распалася ў 843 годзе ў выніку Вэрдэнскае дамовы. Пахаваны ў катэдры нямецкага места Аахэн.