Люксэмбург (горад)
сталіца Люксэмбургу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Люксэмбу́рг, Люксэмбу́рґ (па-люксэмбурску: Lëtzebuerg, па-француску: Luxembourg, па-нямецку: Luxemburg) — сталіца і найбуйнейшы горад вялікага княства Люксэмбург, а таксама самы густанаселены горад краіны. Горад стаіць на месцы зьліцьця рэк Альзэт і Пэтрус на поўдні краіны ў цэнтры Заходняй Эўропы. Ад гораде па дарозе да Брусэлю — 213 км, да Парыжу — 372 км і 209 км да Кёльну[1]. Адной з галоўных славутасьцяў гораду зьяўляецца Люксэмбурскі замак, які быў закладзены франкамі ў Раньнім Сярэднявеччы, вакол якога і паўстаў горад.
Люксэмбург | |||||
люкс. Lëtzebuerg, франц. Luxembourg, ням. Luxemburg' | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 963 | ||||
Краіна: | Люксэмбург | ||||
Кантон: | Люксэмбург | ||||
Мэр: | Лідыя Польфэр | ||||
Плошча: | 51,46 км² | ||||
Вышыня: | 402 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 115 227 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2239,16 чал./км² | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°36′38″ пн. ш. 6°7′58″ у. д. | ||||
Люксэмбург | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.vdl.lu/en, https://www.vdl.lu/fr, https://www.vdl.lu/de |
Па стане на студзень 2016 году ў горадзе пражывала 115 227 чалавек[2], што больш чым у тры разы пераўзыходзіць насельніцтва другога паводле колькасьці гораду краіны Эш-сюр-Альзэт. Сталічная гарадзкая аглямэрацыя ўключае ў свой склад навакольныя камуны Эспэранж, Сандвайлер, Штрасэн і Вальфэрданж. З улікам пералічанных прадмесьцяў насельніцтва аглямэрацыі складае 180 000 чалавек[3].
У 2011 годзе Люксэмбург паводле ацэнак займаў другі радок у сьпісе гарадоў з найвялікшым СУП на душу насельніцтва ў 80119 даляраў[4]. Горад лічыцца адным з банкаўскіх і адміністрацыйных цэнтраў Эўропы. У сусьветным апытаньні 2011 году кансалтынгавай кампаніі Mercer Люксэмбург быў абраны лепшым горадам паводле паказчыку асабістай бясьпекі, але заняў толькі 19-ы радок паводле якасьці жыцьця сярод 221 гарадоў, якія былі ўключаны ў апытаньне[5].
Люксэмбург зьяўляецца адной з дэ-факта сталіцаў Эўрапейскага Зьвязу нароўні з Брусэлем і Страсбургам, бо менавіта тут разьмешчаны шэраг эўрапейскіх інстытутаў, як то Эўрапейскі суд, Эўрапейскі суд рэвізораў, Сакратарыят Эўрапейскага парлямэнту, Эўрапейскі інвэстыцыйны банк, Эўрапейскі інвэстыцыйны фонд і Эўрапейскі стабілізацыйны мэханізм.