Лівэрпул (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам на міжнароднай арэне — ён 6 разоў дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш толькі «Манчэстэр Юнайтэд» — 20 разоў), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпулу» — «Энфілд», які зьмяшчае 54 074 чалавек[3], разьмешчаны за тры мілі ад цэнтру Лівэрпулу.
Лівэрпул | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Liverpool Football Club[1] | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 3 чэрвеня 1892 | |||||
Горад | Лівэрпул, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Энфілд Умяшчальнасьць: 53 394 | |||||
Прэзыдэнт | Том Ўэрнэр[d] | |||||
Кіраўнік | Fenway Sports Group[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 5 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы liverpoolfc.com (анг.) arabic.liverpoolfc.com (ар.) indonesia.liverpoolfc.com (індан.) |
Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 траўня 1985 году (загінулі 39 гледачоў) і на стадыёне «Гілзбара» 15 красавіка 1989 году (загінулі 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля «Эйзэлю» ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулу» на шэсьць. Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на браме Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».