Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 — 69-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 32-і розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Хуткія факты Спаборніцтва, Сэзон ...
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2023—2024 |
Даты | Кваліфікацыя: 28 чэрвеня 2023 — 30 жніўня 2023 Асноўная частка: 19 верасьня 2023 — 1 чэрвеня 2024 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Агулам: 78 (зь 53 асацыяцыяў) |
Згуляных матчаў | 213/214 (з улікам кваліфікацыі) — 99,53% |
Забітых галоў | 638 (з улікам кваліфікацыі) — 2,995 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Гары Кейн Баварыя — 8 мячоў Кіліян Мбапэ ПСЖ — 8 мячоў Люк дэ Ёнґ ПСВ — 8 мячоў |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў УЭФА[lower-alpha 1] |
2024—2025 → |
Закрыць
Фінал плянуецца згуляць на Ўэмблі ў Лёндане, Ангельшчына. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025, а таксама атрымае права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы УЭФА 2023—2024 ў Супэркубку УЭФА 2024 году.
Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца Манчэстэр Сіці, які дэбютны раз перамог у леташнім розыгрышы.
Гэны сэзон ёсьць апошнім, дзе на групавым этапе будзе 32 удзельнікі, далей УЭФА анансавала зьмены ў парадку правядзеньня.