Лінія Дмоўскага
праект польскай усходняй граніцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́нія Дмо́ўскага па-польску: Linia Dmowskiego — прапанаваная польскім бокам граніца Польскай Рэспублікі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі. Згодна ёй у межы Польшчы павінны былі быць уключаны, апроч атрыманых земляў, уся Верхняя Сылезія, Усходняе Памор’е (з Гданьскам, Варміяй і Мазурамі), Летува, Усходняя Беларусь, Заходняе Палесьсе, Заходняе Падольле, Валынь і Жытоміршчына[1].
Лінія была распрацаваная пад кіраўніцтвам польскага палітыка Рамана Дмоўскага. На канфэрэнцыі лінія была прадстаўлена чальцамі польскай дэлегацыі: Раманам Дмоўскім, Ігнацыям Падэрэўскім, Антоніем Абрагамам і Томашам Рогалям[2].