Мангольская мова
мова Манголіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Манго́льская мова (саманазва: монгол хэл[lower-alpha 1], вымаўл. /mɔŋɢɔ̆ɮ xiɮ/) — адна з моваў мангольскае сям’і моваў і дзяржаўная мова Манголіі. Колькасьць носьбітаў з улікам усіх дыялектаў дасягае прыкладна 5,2 млн чал., складаючы большасьць серад насельніцтва Манголіі ды этнічна мангольскай часткі насельніцтва кітайскага аўтаномнага раёну Ўнутраная Манголія[2]. У Манголіі дамінуючым зьяўляецца халхаскі дыялект і кірылічная пісьмовасьць, на якіх заснаваная літаратурная мова Манголіі, у той час ва Ўнутранай Манголіі мангольская мова мае большую дыялектную разнастайнасьць і запісваецца традыцыйным старамангольскім пісьмом.
Мангольская мова | |
монгол хэл, ᠮᠤᠨᠭᠭᠤᠯ ᠬᠡᠯᠡ | |
Ужываецца ў | Манголіі, Кітаі |
---|---|
Рэгіён | большая частка Манголіі, паўсюдна — Унутраная Манголія, часткі правінцыяў Ляанін, Гірын, Хэйлунцьзян Кітаю |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Алтайская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Манголіі, Кітаі (Унутраная Манголія) |
Рэгулюецца | Манголія: Дзяржаўнай Радай па мове, Унутраная Манголія: Радай па мове й літаратурнай працы[1] |
Пісьмо | старамангольскае пісьмо і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | mn |
ISO 639-2(Б) | mon |
ISO 639-2(Т) | mon |
ISO 639-3 | mon |
|
Мова вылучаецца наяўнасьцю гармоніі галосных і складанай структурай складоў, што дазваляе мове мець у канцы словаў сьцячэньні да трох зычных гукаў. Граматычна — тыповая аглютынацыйная мова, у словазьмяненьні вялікую ролю адыгрываюць пасьлядоўныя ланцугі суфіксаў. Парадак словаў у сказе — дзейнік-дапаўненьне-выказьнік, упарадкаваньне іменнае групы адносна вольнае, граматычныя ролі выражаюцца шляхам каля васьмі склонаў, існуе пяць станаў. Дзеяслоў зьмяняецца паводле стану, віду, часу, мадальнасьці ды эвідэнцыяльнасьці. У сувязях унутры сказу асаблівую ролю маюць словы, значэньне якіх блізкае да прыслоўяў.
Сучасная мангольская мова зьяўляецца вынікам разьвіцьця сярэднемангольскае мовы — мовы Мангольскай імпэрыі пэрыяду ХІІІ-XIV стст. Пры разьвіцьці гэтае мовы адбыліся заўважныя зрухі ў парадыгме гармоніі галосных, склонавай і дзеяслоўнай сыстэмах, узьніклі доўгія галосныя.