Мэт Дэйман
амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэт’ю Пэйдж Дэ́йман (па-ангельску: Matthew Paige «Matt» Damon; нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст. Ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Залаты Глёбус» у 1998 годзе ў катэгорыі найлепшы арыгінальны сцэнар фільму за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) (сумесна з Бэнам Афлекам).
Мэт Дэйман | |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[1][2][3][…] (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, сцэнарыст, кінапрадусар, пісьменьнік, актор агучваньня, актор, тэлепрадусар, прадусар, тэлеактор |
Бацька | Kent Telfer Damon[d][5] |
Маці | Nancy June Carlsson Page[d][5] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000354 |
Подпіс | |
Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997), «Выратаваць шарагоўца Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містэр Рыплі» (1999); тры часткі аб прыгодах сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылёгія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Мартына Скарсэзэ «Адрачэнцы» (2006). З апошніх выбітнах працаў актора варта адзначыць «Марсіянін» (2015) і «Форд супраць Фэрары» (2019).