Ньюкасл Юнайтэд
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ньюка́сл Юна́йтэд» (па-ангельску: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клюб Ньюкаслу») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ньюкасл-апон-Тайн, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Ангельшчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сэнт-Джэймз Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Ангельшчыне й умяшчае каля 52 тысячаў балельшчыкаў.
Ньюкасл Юнайтэд | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Newcastle United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 сьнежня 1892 | |||||
Горад | Ньюкасл-апон-Тайн, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сэнт-Джэймз Парк Умяшчальнасьць: 52 409 | |||||
Прэзыдэнт | Ясір аль-Румаян[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы nufc.co.uk (анг.) |
Клюб мае сталага суперніка «Сандэрлэнд», дэрбі зь якім мае назоў Тайр-Ўірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 году. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы й чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элемэнты гарадзкога гербу, які ўключае ў сябе дзьвюх канярыбкаў.