Павал (Панамароў)
расейскі праваслаўны мітрапаліт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мітрапалі́т Па́вал (нар. 1952, Караганда, цяпер Казахстан) — архірэй Расейскай праваслаўнай царквы.
Quick Facts 11-ы круціцкі мітрапаліт, Царква ...
Мітрапаліт Павал | |
рас. Митрополит Павел | |
11-ы круціцкі мітрапаліт | |
---|---|
15 красавіка 2021 — дагэтуль | |
Царква | Расейская праваслаўная царква |
Абшчына | Каломенская япархія |
Папярэднік | Ювяналій (Паяркаў) |
19-ы кацярынадарскі мітрапаліт | |
25 жніўня 2020 — 15 красавіка 2021 | |
Абшчына | Кацярынадарская япархія |
Папярэднік | Ісідор (Кірычэнка) |
Наступнік | Рыгор (Пятроў) |
2-і беларускі экзарх | |
25 сьнежня 2013 — 25 жніўня 2020 | |
Царква | Беларускі экзархат |
Папярэднік | Філарэт (Вахрамееў) |
Наступнік | Веніямін (Тупека) |
46-ы разанскі мітрапаліт | |
8 кастрычніка 2011 — 25 сьнежня 2013 | |
Абшчына | Разанская мітраполія |
Папярэднік | Сімон (Новікаў) |
Наступнік | Веніямін (Зарыцкі) |
9-ы венскі архіяпіскап | |
23 лютага 2001 — 7 траўня 2003 | |
Абшчына | Венская япархія |
Папярэднік | Ірыней (Зуземіль) |
Наступнік | Іларыён (Алфееў) |
5-ы зарайскі япіскап | |
22 сакавіка 1992 — 29 сьнежня 1999 | |
Абраньне | 19 лютага 1992 |
Абшчына | Зарайскае вікарыяцтва |
Папярэднік | Аляксій (Куцепаў) |
Наступнік | Мяркурый (Іваноў) |
Намесьнік Пскова-Пячорскага манастыра | |
26 жніўня 1988 — 22 сакавіка 1992 | |
Абшчына | Пскоўская япархія |
Папярэднік | Гаўрыіл (Сьцеблючэнка) |
Наступнік | Раман (Жарабцоў) |
Адукацыя | Маскоўская духоўная акадэмія (1980) |
Дзейнасьць | сьвятар |
Сапраўднае імя | Георгі Васільевіч Панамароў |
Нарадзіўся | 19 лютага 1952 (72 гады) Караганда, Казаская ССР, СССР |
Бацька | Васіль Панамароў |
Маці | Ганна Панамарова |
Прыняцьце сьвятога сану | 5 сакавіка 1978 (46 гадоў таму) |
Прыцяцьце манаства | 17 сьнежня 1977 (46 гадоў таму) |
Япіскапская хіратонія | 22 сакавіка 1992 (32 гады таму) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
11-ы круціцкі мітрапаліт, патрыяршы намесьнік Маскоўскай мітраполіі, пастаянны сябра Сьвятога сыноду РПЦ (ад 15 красавіка 2021 году). 2-і беларускі экзарх (2013—2020). У сьнежні 2014 году хадайнічаў перад маскоўскім патрыярхам Кірылам і Сьвятым сынодам Расейскай праваслаўнай царквы аб самакіраванасьці Беларускай праваслаўнай царквы «паводле ўзору Латвіі, Малдовы і Эстоніі», бо ў Беларусі 8-кратна і 3-кратна больш япархіяў, чым у тых краінах. Аднак у студзені 2015 году паведаміў, што ў Маскоўскім патрыярхаце нават такое сьціплае пажаданьне БПЦ аб самакіраванасьці «выклікала хвалю абурэньня з боку агромністай колькасьці людзей».