Пераклады Бібліі на польскую мову
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́льскія перакла́ды Бі́бліі, як і ў іншых хрысьціянскіх краінах, былі адной з найістотнейшых галінаў пісьменства.
Першыя вядомыя спробы перакладу біблійных тэкстаў на польскую мову адносяцца да XIII стагодзьдзя, а поўны пераклад зьдзейсьнены ў XVI стагодзьдзі.
У цяперашні час афіцыйным і найбольш папулярным перакладам у Польшчы зьяўляецца Біблія тысячагодзьдзя, падрыхтаваная да тысячагодзьдзя хрышчэньня Польшчы (966).