Плеса (гідралёгія)
ледавіковае возера ў Татрах (Славаччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пле́са — назва татранскіх (у прыватнасьці ніжнетатранскіх) азёраў ледавіковага паходжаньня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Плеса.
Плесы зьявіліся падчас чацьверыковага абледзяненьня на дне далінаў, утвораных ледавікамі, пасьля іхняга сыходу.
У славацкіх Татрах налічваецца 87, у польскіх — 48 плесаў, у Нізкіх Татрах 2. З татранскіх плесаў 105 пастаянныя, астатнія высыхаюць улетку ці ўвосені. Плошча ўсіх 135 плесаў — амаль 3 км², агульны аб’ём вады — 12 млн м³.
Найбольшым і найглыбейшым у Славаччыне ёсьць Вялікае Гінцава плеса (53 м, 20,08 га), найвышэйшым — Модрае плеса (2192 м н. у. м.), найвышэйшае перасыхаючае возера — Баранье плеска (2207 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Славаччыне — Ракітаўскія плесы (1307 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Татрах — Тапоравыя ставы (1100 м н. у. м.) . На польскай частцы разьмешчанае найбольшае плеса Татраў Марское вока (34,54 — 34,92 м, глыбіня 50,8).
Тэмпэратура паверхні плесаў (за выняткам найніжэйшых і плыткіх) улетку складае максымум 15 °C. Узімку на ўсіх плесах утвараецца лядовае пакрыцьцё таўшчынёю каля 50 см. Апошнімі разьмярзаюць у верасьні Зьмерзлае, Замёрзнутае і Лядовае плесы.
Прытокі ў асноўным падземныя, некаторыя маюць і наземныя (напр. Попрадзкае плеса). Некаторыя маюць вытокі.
Плесы кандэнсуюць ваду высокай чысьціні і выроўніваюць паверхавыя і падземныя сьцёкі. Служаць крыніцаю высокаякаснай пітной вады.
У плесы з ападкамі паступова трапляе горная парода, у ніжэй разьмешчаных азёрах з-за расьліннасьці ўтвараецца забалочанасьць. Гэта, а таксама разбурэньне марэны пагражае існаваньню плесаў.