Поўная распуста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поўная распуста ці татальная распуста — хрысьціянская тэалягічная дактрына, якая паходзіць ад канцэпцыі першароднага граху. Паводле ёй, у выніку грэхападзеньня чалавека кожны чалавек, які нарадзіўся ў сьвеце, аўтаматычна ёсьць рабом служэньня граху ў выніку сваёй заняпаднай прыроды і, акрамя дзейнай ласкі Боскай, цалкам няздольны сам абраць шлях да Богу, паводле якога ён можа ўстрымлівацца ад зла альбо прыняць дар збаўленьня. Дактрына ў рознай ступені адстойваецца многімі пратэстанцкімі дэнамінацыямі, улучаючы некаторыя лютэранскія сыноды[1] і ўсе кальвінісцкія цэрквы[2]. Армініянскія дэнамінацыі, як то мэтадысты, вераць і вучаць такой дактрыне, але маюць пэўныя выразныя адрозьненьнямі[3].