Пульсар
астранамічны аб’ект / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пульса́р — нэўтронная зорка з моцным уласным магнітным полем, якая верціцца і выпраменьвае на частаце радыёхваляў.
Назіраныя пэрыяды пульсараў розьняцца ад 1,4 мс да 8,5 с. Выпраменьваньне ад пульсара можа быць заўважана на Зямлі толькі тады, калі яго пучок скіраваны ў бок Зямлі — такая зьява называецца «эфэкт маяка».