Пэрсыдзкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэрсы́дзкая мо́ва (саманазва: فارسی, вымаўл. [fɒːɾˈsiː] або زبان فارسی, вымаўл. [zæ'bɒːne fɒːr’siː]) — адна з моваў іранскай групы індаіранскай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў, распаўсюджаная перадусім у Іране, Аўганістане, Таджыкістане[2], а таксама ў шэрагу суседніх краінаў.
Пэрсыдзкая мова, фарсі | |
فارسی | |
Ужываецца ў | Іране, Аўганістане, Таджыкістане, Узбэкістане, Пакістане, Іраку, Кувэйце, Бахрэйне, Азэрбайджане |
---|---|
Рэгіён | Сярэдняя Азія, Пярэдняя Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Іране, Аўганістане (як дары), Таджыкістане (як таджыцкая) |
Рэгулюецца | Акадэміяй пэрсыдзкай мовы й літаратуры (Іран) |
Пісьмо | пэрсыдзкае пісьмо[d] і арабскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | fa |
ISO 639-2(Б) | per |
ISO 639-2(Т) | fas |
ISO 639-3 | fas |
Сёньняшняя пэрсыдзкая мова — самая пашыраная мова з іранскай галіны. Пэрсыдзкая мова, саманазва якой фарсі (fârsi), а ў больш пурыстычнай форме парсі — афіцыйная мова Ісламскай Рэспублікі Іран. Мясцовыя адмены пэрсыдзкае мовы зьяўляюцца дзяржаўнымі мовамі ў Аўганістане (дары́ ці фарсі́-кабулі́) і ў Таджыкістане (тоджыкі, таджыцкая мова). Агулам па-пэрсыдзку размаўляюць каля 50 мільёнаў чалавек у Іране (каля 80 адсоткаў насельніцтва), 7 мільёнаў у Аўганістане (да 40% насельніцтва), 4 мільёны ў Таджыкістане.
Агульная колькасьць асобаў, што лічаць мову роднай — каля 60 млн чал., яшчэ каля 50 млн размаўляюць як на другой[3].