Райхскамісарыят Остлянд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Райхскамісарыят «Остлянд» (па-нямецку: Reichskommissariat Ostland) — аўтаномная вобласьць у складзе Трэйцяга Райху ўва Ўсходняй Эўропе, што ўключала Беларусь, Латвію, Летуву, Эстонію. Заснаваны 25 ліпеня 1941 году. Райхскамісарыят «Остлянд» непасрэдна падначальваўся райхсьміністру акупаваных усходніх земляў Альфрэду Розэнбэрґу. Галоўны друкаваны орган камісарыяту — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газэта ва ўсходніх землях»).
Райхскамісарыят Остлянд | |
Reichskommissariat Ostland | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Нацысцкая Нямеччына |
Статус | райхскамісарыят[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Коўна, Рыга |
Найбуйнейшыя гарады | Менск, Вільня, Талін, Баранавічы, Дзьвінск, Лібава |
Дата ўтварэньня | 1941 |
Дата скасаваньня | 1945 |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Час існаваньня | 25 ліпеня 1941 — 1944 |
Месцазнаходжаньне Райхскамісарыяту Остлянд | |
Мапа Райхскамісарыяту Остлянд | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Напачатку райхскамісарыят даходзіў на захадзе да межаў Нямецкага Райху, паўночная й усходняя мяжа праходзіла па Дзьвіне, паўднёвая — па лініі Друя — Маляты — Ранміскес — Вітуціс. Цэнтар знаходзіўся ў Коўне. Райхскамісарам быў прызначаны Гінрых Лёзэ.
1 жніўня да Райхскамісарыяту быў далучаны прыфронтавы раён. Новыя землі на паўночным захадзе даходзілі да ўсходніх межаў Райху, паўдзённыя й усходнія межы амаль супадалі зь летувіскай мяжой 1940 году, уключаючы ў т. л. Віленскі край.
Чарговае пашырэньне «Остлянду» адбылося 1 верасьня. На гэты раз Райхскамісарыят межаваў на захадзе з Райхам і акругай Беласток, на поўдні — з Райхскамісарыятам «Украіна». Усходняя й паўночная межы праходзілі па лініі Санкевічы — Ленін — рака Случ — Рудзенск — Сьмілавічы — Барысаў — Дзісна да Дзьвіны. Цэнтар быў перанесены ў Рыгу.
1 лістапада 1941 да акругі Беласток адышла Горадня.
Перадапошняе пашырэньне «Остлянду» адбылося 5 сьнежня 1941, калі былі далучаныя эстонскія землі. У 1944 у сувязі з наступам Савецкае Арміі ва Ўкраіне да акругі «Беларусь» былі далучаныя Берасьце, Кобрынь і Пінск.
8 верасьня 1944 райхскамісарам «Остлянду» стаў былы кіраўнік Украіны Эрых Кох.
Паводле Швэрына фон Крозыґка, райхсміністра фінансаў, на люты 1944 з акупаваных земляў было вывезена грошаў і атрымана падаткаў на суму 753,6 мільёну райхсмарак. За гэты ж час з «Остлянду» й «Украіны» на працу ў Нямеччыну было вывезена 380 000 сельскагаспадарчых работнікаў і 247 000 работнікаў прамысловасьці.