Рухала Мусаві Хамэйні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рухола Мусаві Хамэйні (па-пэрсыдзку: روح الله موسوی خمینی; 17 траўня 1900[lower-alpha 1] — 3 чэрвеня 1989) — аятала, рахбар (правадыр), лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году ў Іране. Найвышэйшы кіраўнік Ірану з 1979.
Рухола Мусаві Хамэйні | |
Рахбар | |
---|---|
1 лістапада 1979 — 3 чэрвеня 1981 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 траўня 1900(1900-05-17)[1][2][3][…] |
Памёр: |
3 чэрвеня 1989(1989-06-03)[5] (89 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Хадзіджэ Сакафі[d] |
Дзеці: | Мустафа Хамэйні[d], Ахмад Хамэйні[d], Zahra Mostafavi Khomeini[d] і Farideh Mostafavi[d] |
Бацька: | Мастафа Хіндзі |
Маці: | Хаджые Ага Ханум |
Выкладаў у Куме, у 1950-я гады атрымаў тытул «аятала». З 1963 году знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму шаха Ірану. Яго арышт пацягнуў самыя буйныя хваляваньні за дзесяцігодзьдзе, больш за 1000 забітых. Быў уладамі высланы ў Турэччыну, затым пераехаў у Ірак, у 1978 годзе — у Парыж. Хамэйні — марджа. Больш за 15 гадоў быў праціўнікам шаха Раза Пахлаві, які панаваў у Іране да 1979 году. У час барацьбы ў сваіх казаньнях выказваўся за пастарскі лад (Вэлает э факіх), за ўладу ці дакладней апеку шыіцкіх сьвятароў над дзяржавай Ірану. У 1979 годзе Хамэйні абвінавачваўся пасьля прыходу да ўлады ў закліканьні да забойстваў праціўнікаў ураду. Быў абвешчаны сваімі прыхільнікамі Імамам і Вялікім аяталом.