Рыгор Паўтарак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Пятровіч Паўтарак (нар. 14 чэрвеня 1935 году, в. Карыцішча, цяпер Недрыгайлаўскі раён Сумской вобласьці) — украінскі мовазнаўца, доктар філялягічных навук (1990), прафэсар (1992), акадэмік НАН Украіны (2009; член-карэспандэнт — 1997). Аўтар больш чым 250 прац па гісторыі і дыялекталёгіі ўсходнеславянскіх моваў, этнагенэзу ўсходніх славян. Абгрунтаваў цэласную тэорыю паходжаньня ўкраінскай, беларускай і расейскай моваў. Складальнік і рэдактар шэрага фундамэнтальных слоўнікаў.
Рыгор Паўтарак | |
Дата нараджэньня | 14 чэрвеня 1935(1935-06-14) (88 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, філёляг, славіст, перакладнік, рэдактар, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | філялёгія[1], мовазнаўства[1], лексыкаграфія[1], этымалёгія[1], дыялекталёгія[1], славістыка[d][1], перакладніцкая дзейнасьць[d][1] і рэдагаваньне[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Скончыў Палтаўскі пэдагагічны інстытут імя У. Г. Караленкі. Цікавіцца такімі галінамі навукі, як паходжаньне і гісторыя ўсходнеславянскіх моваў, гістарычная дыялекталёгія, этымалёгія, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя ўкраінскай літаратурнай мовы, гістарычная граматыка, славянская лексыкалёгія і лексыкаграфія.