Рэдынг (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэ́дынг» (па-ангельску. Reading FC) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Клюб мае даўнюю мянушку «Роялз» (па-ангельску. Royals), у сувязі з разьмяшчэньнем у Каралеўскім графстве Бэркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клюб зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у Ангельшчыне, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 году, і ніколі не гуляў у найвышэйшай лізе ангельскай футбольнай сыстэмы да сэзону 2006—2007 гадоў.
Quick Facts Поўная назва, Заснаваны ...
Рэдынг | |||||
Поўная назва | па-ангельску. Reading Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1871 | ||||
Горад | Рэдынг, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Мадэйскі Умяшчальнасьць: 24 161 | ||||
Прэзыдэнт | Джон Мадэйскі[d] | ||||
Кіраўнік | Дай Ёнге[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2022—2023 | Футбольная ліга, 22 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы readingfc.co.uk (анг.) |
Close
Хатнія матчы клюб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існаваньня. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клюбу сэра Джона Мадэйскага.