Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі — рэфэрэндум, праведзены ўладамі Каталёніі (вобласьць у Гішпаніі) 1 кастрычніка 2017 году. Уладамі Гішпаніі разглядаецца як незаконны.
За незалежнасьць прагаласавала 90,18 % (2 044 038 чалавек). Супраць незалежнасьці — 7,83 % (177 547 чалавек). Яўка склала 43,03 % (2 286 217 з 5 300 000 чалавек).
Каталёнія — вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, у якой існуе рух за незалежнасьць Каталёніі. Змаганьне каталёнцаў за выйсьце з гішпанскага каралеўства ідзе некалькі стагодзьдзяў. Нацыянальны дзень Каталёніі, 11 верасьня, напамінае пра тое, што ў 1714 годзе сваю аўтаномію яна страціла; гэта адбылося пасьля Вайны за гішпанскую спадчыну. Аўтаномія была адноўлена толькі ў 1979 годзе пасьля сьмерці дыктатара Франсіска Франка, але цалкам каталёнцаў не задаволіла. Незалежніцтву спрыяе й то, што самапраўная вобласьць Каталёнія з насельніцтвам у 16 % ад агульнага насельніцтва Гішпаніі дае чвэрць валавога нацыянальнага прадукту краіны — у нацыянальны бюджэт Каталёнія плаціць на 16 млрд эўра больш, чым атрымвае назад; абавязак Каталёніі перавысіў 51 млрд эўра. Апроч таго, каталёнская мова заўважна адрозьніваецца ад гішпанскае.