Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага Курдыстану
двухбаковыя міжкраёвыя дачыненьні курдаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмакратычная Фэдэрацыя Паўночнай Сырыі (ДФПС) мае прыкметнае культурнае сваяцтва з Ірацкім Курдыстанам, аўтаномным раёнам Іраку: і там, і там значную частку насельніцтва складаюць курды. Аднак у гэтых дзяржаўных утварэньняў маецца шмат палітычных рознагалосьсяў. Ірацкі Курдыстан і ДФПС супрацоўнічаюць у вайсковай сфэры. У той жа час Рэгіянальны ўрад Курдыстану, які ўзначальвае Дэмакратычная партыя Курдыстану (KDP), зьяўляецца хаўрусьнікам Турэччыны і ўзаемадзейнічае зь ёй у мэтах забесьпячэньня эканамічнай блякады ДФПС[1][2]. «Султанская сыстэма» Ірацкага Курдыстану[3] кантрастуе з дэмакратычным канфэдэралізмам ДФПС.